У Гомелі ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў ушаноўвалі валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

6 декабря 2019
Мноства сацыяльных праектаў, дапамога людзям з абмежаванымі магчымасцямі. У Гомелі ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў ушаноўвалі валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Падчас урачыстага канцэрта арганізацыя прыняла ў свой рух новых актывістаў. А самым адданым добраахвотнікам уручылі граматы і падзякі. 

У радах валанцёраў Гомельскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа больш як дзве з паловай тысячы чалавек. Гэта людзі розных прафесій і ўзростаў, якія складаюць амаль 130 валанцёрскіх груп.