У Гомелі ў Дзень Незалежнасці пасля рэканструкцыі адкрылася абноўленая набярэжная

3 июля 2017

А аб самай маляўнічай падзеі ў абласным цэнтры мы даведаемся ў Вольгі Халадовіч (прамое ўключэнне).

Гомель далучаецца да ўсіх віншаванняў. Сёння самай маляўнічай падзеяй у горадзе стала ўрачыстае шэсце. Па цэнтральнай вуліцы Гомеля прайшлі моладзь, прадстаўнікі арганізацый і, вядома ж, галоўныя госці свята - ветэраны.

Усяго 25 тысяч чалавек. Упершыню ў шэсці пранеслі дзяржаўныя сімвалы Беларусі і 22 гербы ўсіх райцэнтраў рэгіёна і самога Гомеля.

Майстар-класы, выставы, канцэрты ў горадзе аб'яднала "Свята вышыванкі". Дарэчы, самай вялікай вышыванкай стала абноўленая Гомельская набярэжная. Яе ўпрыгожылі традыцыйнымі беларускімі сімваламі. Усе працы правялі ўсяго за тры месяцы, каб зрабіць падарунак жыхарам і гасцям Гомеля.

Сёлета горад упрыгожаны не толькі флагамі і шарамі, але і жывымі кветкамі. А яшчэ ўдзельнікі патрыятычных ваенных клубаў частавалі ўсіх салдацкай кашай і пазіравалі для фота.

Зараз, як бачыце, свята яшчэ не скончанае. Нягледзячы на тое, што сіноптыкі прагназуюць дождж, гамяльчан на вуліцах менш не становіцца. І на настрой надвор'е ніяк не ўплывае.