У Гомелі вучэнні прайшлі ў адным з найбуйнейшых гандлёвых дамоў

30 марта 2018

У Беларусі тым часам працягваецца ўсёабдымная праверка бяспекі месцаў масавага знаходжання людзей.

Сёння ў Гомелі вучэнні прайшлі ў адным з найбуйнейшых гандлёвых дамоў. Згодна з легендай, пажар пачаўся ў дзіцячым пакоі на чацвёртым паверсе. Быў запушчаны штучны дым. Але аўтаматычная пажарная сігналізацыя не спрацавала - галасавое абвяшчэнне давялося ўключаць уручную. На тушэнне ўмоўнага пажару прыбылі 12 адзінак выратавальнай тэхнікі. Адпрацаваны ўсе магчымыя варыянты эвакуацыі.

У дачыненні да кіраўніка пачнуць адміністрацыйны працэс. Зроблены абавязковыя для выканання прадпісанні. Інакш цэнтр закрыюць. Праверкі і вучэнні прадоўжацца да канца тыдня. У цэлым у планах па Гомельскай вобласці праверыць каля 30 аб'ектаў.