У Гомелі ўрачыста адкрыты мемарыяльны комплекс Курган Славы

25 ноября 2013

У Гомелі да 70-годдзя вызвалення ўрачыста адкрыты мемарыяльны комплекс Курган Славы. Дзякуючы фінансавай падтрымцы арганізацый і прадпрыемстваў горада, і сродкаў, заробленых на суботніках, памятнае месца было рэканструявана і набыло новае аблічча. На Кургане ўстаноўлены жалезабетонны падмурак, гранітныя пліты, зорка і Вечны агонь.


Курган Славы з'явіўся ў Гомелі ў 1967 годзе. Ля яго падножжа замураваныя капсулы з зямлёй, дастаўленай з гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Адэсы, Кіева і Брэсцкай крэпасці. А таксама з месцаў, дзе праходзілі найбольш значныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны. Таксама тут закладзена капсула часу, якую павінны адкрыць і прачытаць у 2017 годзе, у стагадовую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі і да 50-гадовага юбілею мемарыяла.