У Гомелі стартаваў міжнародны семінар па пытаннях кіравання сітуацыяй пасля ядзернай аварыі

25 сентября 2015

Амаль 30-гадовы вопыт Беларусі прыехалі вывучаць прадстаўнікі 13-ці краін свету. Сярод іх Іспанія, Вялікабрытанія, Чэхія, Партугалія, Францыя, Японія. На працягу пяці дзён дэлегацыі абмяняюцца меркаваннямі, наведаюць спецыялізаваныя медустановы і пацярпелыя тэрыторыі.

Паскаль Круай, вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра па вывучэнні метадаў ядзернай абароны, Францыя: "Асноўная мэта - гэта абмен вопытам беларускіх даследчыкаў, беларускіх навукоўцаў з замежнымі дэлегацыямі. З тым, каб яны даведаліся якім спосабам можна мінімізаваць наступствы пасля ядзернай аварыі".

Адзначым, з наступнага года пачнецца рэалізацыя чарговай Дзяржаўнай чарнобыльскай праграмы. Асноўнымі прыярытэтамі застануцца сацыяльная падтрымка насельніцтва, ахоўныя мерапрыемствы ў сельскай і лясной гаспадарцы, навуковае суправаджэнне праграм і сацыяльна-эканамічнае развіццё пацярпелых тэрыторый.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя