У Гомелі адбыўся ўрачысты выпуск афіцэраў-ратавальнікаў

24 июня 2018

У Гомелі з размахам прайшоў ўрачысты выпуск афіцэраў-ратавальнікаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Святочная лакацыя разгарнулася на галоўнай плошчы горада. Дэкарацыямі стала выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Тут першыя спецыяльныя званні і дыпломы аб заканчэнні ВНУ атрымалі 109 выпускнікоў. Пасля цырымоніі па традыцыі спецыялісты станцавалі развітальны вальс.

Аляксандр Худалееў, першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Вядома, мы рады таму, што сёння гэтыя хлопцы дайшлі да гэтай мяжы і перагорнуць чарговую старонку ў сваім жыцці, у жыцці самастойным, жыцці прафесійным. Выпускнікам хачу павіншаваць з гэтым выпускам і пажадаць ім мужнасці, адвагі, самаахвярнасці пры выкананні службовых задач і службовага абавязку".

Маладыя лейтэнанты развіталіся са сцягам навучальнай установы, апошні раз прайшлі маршам у агульным страі і пасля каманды "Вольна" кінулі ў неба фуражкі.