Ужо сёння святочныя мерапрыемствы стартавалі і ў Гомелі. Праграму адкрыў урачысты мітынг на Алеі Герояў. Тут размешчаны больш за 40 памятных стэл. На іх - імёны салдат, лёс якіх быў звязаны з горадам. У тым ліку імёны Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання. У іх гонар прагучалі і зброевыя залпы.
У найбліжэйшыя дні памятныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх кутках краіны.













