У Гомелі адбыўся парад навагодніх чараўнікоў і Снягурак

21 декабря 2018

Да тых, хто не можа прыехаць у госці да Дзеда Мароза, ён прыходзіць сам. Так, у Гомелі   адбыўся парад навагодніх чараўнікоў і Снягурак. Калона з казачных герояў   расцягнулася прыкладна на паўкіламетра. Далучыцца мог кожны. Галоўная ўмова - яркі карнавальны касцюм. Шэсце Дзядоў Марозаў для Гомеля - падзея традыцыйная. Сёлета яно прайшло 17-ты раз.

Марафон працягнуўся ўжо на сцэнічнай пляцоўцы. Музычныя нумары і флешмобы - свае таленты паказалі лепшыя творчыя калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў горада.