У Гомелі адбудзецца каля 20-ці мерапрыемстваў у рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны

25 октября 2018

У найбліжэйшыя два дні адбудзецца каля 20-ці мерапрыемстваў: выставы, канферэнцыі і тэматычныя секцыі. Сёння адну з іх прысвяцілі адукацыі. Абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва паміж пэўнымі ВНУ, сумесныя навуковыя праекты і абмен інавацыйнымі методыкамі. Навочным пацверджаннем ужо дасягнутых поспехаў стала выстава сумесных работ, напісаных у дуэце прадстаўнікамі беларускай і ўкраінскай навуковай грамадскасці.

Зараз дзейнічае каля 450-ці беларуска-ўкраінскіх дагавораў паміж ВНУ аб супрацоўніцтве. Вынікам сённяшняй сустрэчы стала ратыфікаванне плана сумесных мерапрыемстваў Беларусі і Украіны ў сферы адукацыі і навукі на перыяд да 2022 года.