У Гомелі служыць першы ў Беларусі каталіцкі святар з Нігерыі

17 апреля 2022
17 красавіка каталікі ў коле сям'і сустракаюць адну з галоўных хрысціянскіх падзей. Паўтара мільёна вернікаў па ўсёй краіне. Большасць, вядома, у заходняй частцы Беларусі. Але насуперак стэрэатыпам, што той жа Магілёў і Гомель - гарады з пераважным праваслаўем - і там тыя, хто вызнаюць каталіцызм, ёсць. 

І вось у Гомелі нясе ў масы хрысціянскія ісціны першы (для Беларусі) каталіцкі святар з Нігерыі - айцец Майкл! Каларытныя службы з афрыканскімі матывамі - для невялікага прыходу на ўскраіне абласнога цэнтра. Наш карэспандэнт Лідзія Заблоцкая даведалася, як пражыўшы паўстагоддзя, айцец Майкл кінуў бізнес ва Украіне, змяніў сонца Нігерыі на беларускую зіму і канчаткова сышоў на служэнне Богу?