У Гомелі бэз заквітнеў другі раз за год

19 сентября 2014

На адной з вуліц Гомеля распусціліся беласнежныя кветкі бэзу. Незвычайна гарачае надвор'е ўлетку і высокая тэмпература ў верасні, паўплывалі на расліну. У выніку бэз заквітнеў другі раз за год, і як раз напярэдадні свята. Заўтра Гомель адзначае свой дзень нараджэння.