У Гомелі сёння раніцай адбыўся Дзень прызыўніка

6 мая 2014
Будучым вайскоўцам паказалі бронетанкавую тэхніку і ўзбраенне. Дарэчы, многія прызыўнікі прызналіся, што і маральна, і фізічна гатовыя да службы ў арміі.

Вайскоўцы таксама адказалі на ўсе пытанні будучых навабранцаў. Толькі ў Гомельскай вобласці сёлета рады Узброеных Сіл папоўняць больш за паўтары тысячы прызыўнікоў. Адпраўка ў армію пачнецца ўжо на наступным тыдні.