У Гомелі прайшло пасяджэнне калегій СК Беларусі, Расіі і Арменіі

17 мая 2018

Сёння ў Гомелі прайшло сумеснае пасяджэнне калегій следчых камітэтаў Беларусі, Расіі і Арменіі. Бакі лічаць, што неабходна адаптаваць заканадаўствы трох краін для супрацоўніцтва, а таксама стварыць сумесныя аператыўна-следчыя групы. Беларускі бок агучыў гатоўнасць перайсці на электронную крымінальную справу і зрабіць адзіную аўтаматызаваную сістэму. Таксама Беларусь прапанавала дапоўніць свой крымінальны працэс магчымасцю допыту ўдзельнікаў крымінальнай справы з дапамогай відэаканферэнцсувязі.

Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта Беларусі: "Калі орган крымінальнага праследавання знаходзіцца ў Беларусі, а сведка - на Сахаліне або ў Ерэване, тады актуальнасць гэтай нормы закону вырастае ў шмат разоў. І мы зацікаўленыя, каб нашы партнёры таксама прасунулі падобныя навацыі ў свой крымінальны працэс".

Па выніках сустрэчы падпісана трохбаковая заява аб удасканаленні дзейнасці органаў папярэдняга расследавання. Таксама падпісаная праграма супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў галіне крыміналістыкі да 2021 года.