У Гомелі прайшла акцыя "Мама - анёл"

14 октября 2017

Незвычайны падарунак мамам, дзеці якіх праходзяць медыцынскую рэабілітацыю, падрыхтавалі лепшыя цырульнікі і візажысты Гомеля. Разам з валанцёрамі і членамі абласнога Саюза жанчын яны прыехалі ў медустанову, каб у мам з'явіўся час і для сябе. Удзельніцамі акцыі "Мама - анёл" сталі больш за 50 мам, якія выхоўваюць дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі.

Усе мамы аддзялення таксама атрымалі падарункі ад абласнога Саюза жанчын - святочны канцэрт і каштоўныя прызы.