У Гомелі прайшоў Усебеларускі злёт калекцыянераў

19 октября 2015

Манеты, першыя савецкія маркі, паштоўкі, фарфор і многае іншае. У Гомелі прайшоў Усебеларускі злёт калекцыянераў. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі і буйных гарадоў Расіі, Літвы і Украіны. На гэтым злёце ўпершыню быў паказаны і стэндавы мадэлізм - выкананыя строга ў маштабе мініяцюрныя мадэлі бранятэхнікі, караблёў, субмарын, самалётаў.

Калекцыянеры ў Гомелі не толькі паказалі ўнікальныя экспазіцыі, але і абмеркавалі развіццё клубаў.