У Гомелі прайшоў рэгіянальны адбор "Млына моды"

13 декабря 2016

Новая трэнды ад беларускіх мадэльераў. У Гомелі прайшоў рэгіянальны адбор "Млына моды", дзе эскізы сваіх будучых калекцый адзення прэзентавалі студэнты, выкладчыкі і вядомыя дызайнеры. Многія з іх ужо станавіліся прызёрамі рэспубліканскага конкурсу. На кожным з тураў удзельнікам трэба прайсці жорсткі адбор.

Удзельнікі конкурсу, якія прайшлі "Эскізны этап", прадэманструюць гатовую калекцыю адзення ў туры "Увасабленне". У фінале фестывалю ацэньваць работы будуць міжнародныя эксперты моды.