У Гомелі прайшоў моладзевы форум "Беларусь - краіна міру і згоды"

4 ноября 2019
Што такое парламент, як выбіраюць дэпутатаў, якія пытанні яны вырашаюць? Сёння пра гэта гаварылі  ў Гомельскім медыцынскім каледжы. Тут па ініцыятыве Беларускага фонду міру  прайшло мерапрыемства  "Беларусь - краіна міру і згоды". Яго ўдзельнікамі сталі 125 студэнтаў Гомельскай вобласці. На іх пытанні адказалі актывісты міратворчага руху, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса і сферы культуры.

Гэта ўжо трэцяе такое мерапрыемства Фонду міру. Сустрэчы па павышэнні электаральнай актыўнасці моладзі працягнуцца.