У Гомелі працягвае працаваць дыялогавая пляцоўка. Сённяшнюю сустрэчу прысвяцілі рэфармаванню галіны фізічнай культуры і спорту. Удзел у дыялогу прынялі каля 60 чалавек: заслужаныя трэнеры, спартсмены, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, дэпутаты і неабыякавыя да тэмы жыхары рэгіёна. У дыялогу закранулі і спорт вышэйшых дасягненняў, і развіццё дзіцячага спорту. Асобная ўвага - аздараўленню жыхароў постчарнобыльскага рэгіёна. Частка прапаноў датычылася метадаў падрыхтоўкі трэнерскіх кадраў і прысутнасці фізкультуры ў раскладзе школьнікаў.
Дыялогавыя пляцоўкі працуюць па ўсёй краіне
Такія пляцоўкі працуюць па ўсёй краіне. Лепшыя прапановы будуць вынесеныя на Усебеларускі народны сход і стануць часткай вялікай канцэпцыі развіцця краіны.













