У Гомелі праходзіць Міжнародны моладзевы форум

4 июня 2017

Майстар-класы па праектным менеджменце і трэнінгі па камандаўтварэнні. Каля 200 лідараў добраахвотніцкіх атрадаў з Беларусі, Расіі, Германіі і Польшчы сабраліся ў Гомелі на Міжнародным моладзевым форуме. У праграме і прэзентацыі ініцыятыў валанцёраў, а таксама практыкаванні па тайм-менеджменце. Свае веды і вопыт валанцёры дэманструюць на практыцы падчас наведвання дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва.

Валанцёры прынялі ўдзел і ў акцыі памяці і смутку, прысвечанай 10-годдзю адкрыцця мемарыяла "Дзецям - ахвярам фашызму" ў пасёлку Красны Бераг Жлобінскага раёна. А таксама ў дабрачынным марафоне "Усе фарбы жыцця для цябе".