У Гомелі прадстаўлена фотавыстава "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў"

3 октября 2015

Чорна-белыя і каляровыя, зробленыя ў 90-я і сучасныя. 50 фатаграфій, якія адлюстроўваюць перамены, што адбыліся ў нашай краіне за апошнія 20 гадоў. У Гомелі ў гэтыя дні прадстаўлена фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва - "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў". Наведвальнікі могуць убачыць, якое развіццё атрымалі ў нашай краіне прамысловасць і сельская гаспадарка, транспартная інфраструктура, навука, медыцына, Узброеныя Сілы. Параўналі старыя і новыя здымкі і фотакарэспандэнты БелТА.

Выстава ўжо пабывала ў Брэсце Гродне і Мінску.