У Гомелі паказалі турыстычны патэнцыял вобласці

12 октября 2017

Патэнцыяльныя інвестары, журналісты, пісьменнікі і туркампаніі з Англіі, Бельгіі, Эстоніі, Расіі, Украіны і Харватыі прынялі ўдзел у рэкламна-інфармацыйным туры "Падарожжа па Гомельскім Палессі". Сярод ганаровых гасцей - пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб. Экскурсію пачалі з Гомеля, а першым аб'ектам наведвання стаў палацава-паркавы ансамбль.

Фіёна Гіб, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі: "Год таму я прыехала сюды для працы, я працавала большасць часу. Ваш палац і парк - гэта досыць добрая прычына, каб наведаць Гомель, мне падаецца. Гэта кароткі тур, гэта хутка, як тэст - паспрабаваць, але, як я сказала, я магу вярнуцца ў наступным месяцы".

У праграме тура таксама наведванне славутасцяў Мазыра і Турава. І экскурсія па Нацыянальным парку "Прыпяцкі".