У Гомелі святочныя мерапрыемствы па традыцыі пачаліся з урачыстага мітынгу

23 февраля 2018

Ля Вечнага агню сабраліся сотні людзей: кіраўніцтва рэгіёна, ветэраны, маладыя байцы і жыхары Гомеля. Асаблівая ўвага - ветэранам вайны. Для іх - кветкі, хвіліна маўчання і грукат гарматных залпаў. Ад Вечнага агню па вуліцах горада прайшлі войскі Гомельскага гарнізона.

Пунктам прыбыцця стала пляцоўка ля грамадска-культурнага цэнтра. Тут можна было пакаштаваць салдацкую кашу, убачыць ваенную тэхніку, у тым ліку адну з найбуйнейшых гармат савецкага ўзбраення "Гіяцынт", якая страляе амаль на 40 кіламетраў і важыць 10 тон. Самым яркім момантам сталі выступленні пятай асобнай брыгады спецпрызначэння сіл спецаперацый.