У Гомелі святочнае шэсце адкрылі ветэраны

3 июля 2014

У Гомелі святочнае шэсце па традыцыі адкрылі ветэраны. На ўрачыстасць сабраліся больш як 10 тысяч чалавек - прадстаўнікі ўлады, арганізацый, прадпрыемстваў, школьнікі, студэнты. Шэсце завяршылася ля мемарыяла Вечны агонь, дзе адбыўся мітынг. Падарункам гораду да свята стала новае кола агляду. Італьянскі атракцыён вышынёй 30 метраў мае 16 кабін з кандыцыянерамі і двухбаковую ілюмінацыю.