У Гомелі святочны настрой жанчынам дарылі супрацоўнікі МНС

6 марта 2015

На прыпынках грамадскага транспарту спынялася пажарная машына,  ратавальнікі віншавалі гамяльчанак з надыходзячым Міжнародным жаночым днём. Дамам уручалі цюльпаны. Для такой нагоды супрацоўнікі МНС падрыхтавалі роўна 101 кветку і акцыю назвалі "101 імгненне шчасця".

Акрамя цюльпанаў і цёплых пажаданняў ратавальнікі нагадалі жанчынам і аб правілах пажарнай бяспекі і папрасілі берагчы сябе і сваіх блізкіх.