У Гомелі па ініцыятыве студэнтаў з'явіўся незвычайны сквер

27 октября 2019

Бясплатны Wi-Fi і лаўкі на сонечных батарэях. У Гомелі па ініцыятыве студэнтаў БелДУТа з'явіўся незвычайны сквер. Новая пляцоўка для адпачынку знаходзіцца ў зялёнай зоне каля Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя Белага. Сямёра будучых архітэктараў заявілі аб праекце ў конкурсе па паляпшэнні гарадскога асяроддзя, адміністрацыя раёна ідэю падтрымала. Зараз у тэхналагічным парку ўсталяваны лавачкі, якія спяваюць, і лавачкі на сонечных батарэях, ад якіх можна зарадзіць любы гаджэт. А калі змяркаецца, ліхтары незвычайнай формы і нават дзіцячыя арэлі запальваюцца яркімі святлодыёдамі. З першага дня працы сквера ён стаў пляцоўкай масавых канцэртных выступленняў моладзі.