У Гомелі адкрыўся першы ў Беларусі крызісны цэнтр для людзей

6 января 2019

У Гомелі адкрыўся першы ў Беларусі крызісны цэнтр для людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Па дапамогу сюды зараз змогуць звяртацца людзі, якія страцілі жыллё, пацярпелі ад гвалту ў сям'і, замежныя грамадзяне. Цэнтр разлічаны на 10 чалавек.

Вольга Мычко, генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа:

"Цэнтр шматфункцыянальны, і ён прызначаны не толькі для падавання прытулку. Вядома ж, тут ёсць сэрвісы дапамогі: знайсці ў будучыні працу, даведацца, дзе ты можаш атрымаць дадатковую дапамогу з тымі ж медыцынскімі паслугамі, дапамога сацыяльных службаў (якія тэрытарыяльныя сацыяльныя службы могуць дапамагчы і ў якой сітуацыі)".

Адкрыццё цэнтра стала магчымым дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і спонсарскай дапамозе.