У Гомелі ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў вызвалена 70 чалавек

10 февраля 2017

У Гомелі ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў за 2015-ы год у сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй вызвалена больш як 70 чалавек. Каля сотні - у Віцебскай вобласці. Заявы грамадзян па вызваленні іх ад выплаты збору разглядаюцца на пасяджэннях спецыяльна створаных камісій. Пасля абмеркавання канкрэтнай заявы рашэнне прымаецца большасцю галасоў. Сярод важных аргументаў для станоўчага рашэння - наяўнасць сур'ёзнай хваробы і складанае фінансавае становішча.