У Гомелі абмяркоўваюць даступнасць выбарчых участкаў для інвалідаў-калясачнікаў

17 сентября 2019

Вядома, на выбарчых участках будзе створана  безбар'ернае асяроддзе. Гэту тэму абмеркавалі ў Гомелі на пасяджэнні абласной выбарчай камісіі. Менавіта ў Гомельскай вобласці будзе больш за ўсё выбарчых участкаў. І амаль 70 % з іх будуць даступныя людзям з абмежаванымі магчымасцямі. 

Аляксей Нявераў, старшыня Гомельскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу: "Можа, гэта будуць часовыя пандусы, якія будзем рабіць, альбо будзем пераносіць месца для галасавання. Разглядаюцца розныя варыянты. Гэта ўсё вырашальна. Але я думаю, што самы аптымальны - гэта, напэўна, прыехаць да чалавека, які не можа прыйсці на выбарчы ўчастак і наведаць яго  дома. І яму  будзе зручна і будзе менш пытанняў у іншых,  чаму мы, напрыклад, перанеслі месца галасавання".

Некаторыя пляцоўкі для галасавання будуць перанесеныя з другіх і трэціх паверхаў на першыя. Таксама ля ўваходаў будзе дзяжурыць актыў БРСМ  для аказання дапамогі маламабільнаму насельніцтву.


Тэгі:

#Выборы 2019