У Гомелі пачаліся святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня абаронцаў Айчыны

23 февраля 2019

Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня абаронцаў Айчыны ў Гомелі пачаліся напярэдадні з урачыстых мітынгаў і ўскладанняў кветак. Кульмінацыяйнай па традыцыі стала пляцоўка ля Вечнага агню і брацкага пахавання савецкіх салдат, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гонар герояў краіны, якія здабылі перамогу, - кветкі, хвіліна маўчання і залпы гармат.

У Гомельскім абласным драматычным тэатры прайшлі ўрачысты сход і канцэрт.