У Гомелі хвілінай маўчання ля Вечнага агню ўшанавалі памяць загінуўшых

22 июня 2015

У Гомелі сёння таксама ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыццё за нашу волю. Ля Вечнага агню сабраліся ветэраны, прадстаўнікі ўлады, моладзь і жыхары горада. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Жывыя кветкі да манумента неслі ўвесь дзень.

У Гомель нямецкія акупанты ўвайшлі ў ноч на 20 жніўня 41-га. Эвакуіраваць да гэтага дня паспелі больш за 40 прамысловых прадпрыемстваў, сыравіну і гатовую прадукцыю. Астатняе знішчылі. Пакідаць нешта ворагу тады лічылася злачынствам.