Двухсотметровае графіці як сучасны спосаб адлюстраваць гісторыю Перамогі ў абліччы гарадоў. У Гомелі на самай доўгай вуліцы мастакі-дызайнеры малююць партрэт знакамітага партызана Беларусі, Героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкіна. Дарэчы, менавіта ў яго гонар названа і сама вуліца, на якой атрымае прапіску маляўнічае палатно. За творчым працэсам назірала Ганна Кавалёва.
У Музеі ваеннай славы Гомельскай вобласці захоўваюць і гісторыю Перамогі, і гісторыі жыцця пераможцаў. Емяльян Барыкін - адна з самых яркіх асоб. Герой Савецкага Саюза. Ствараў бальшавіцкае падполле, партызанскі рух. Стаяў на перадавой эвакуацыі Гомеля. А пасля перамогі аднаўляў горад з руін. У фондах музея сёння яго ордэнскія кніжкі, пасведчанне Героя і нават асабісты франтавы дзённік.
Пахавалі героя ў самым ганаровым месцы Гомеля - ля Вечнага агню. А ў памяць яго імем назвалі 16-ю школу і цеплаход міжнароднага маршруту. Праўда, сёння на карце горада засталася толькі вуліца ў гонар героя. Таму, каб яго імя не сцерлася назаўсёды, менавіта тут - на вуліцы Барыкіна - пачалі пісаць двухсотметровы партрэт партызана.
Палатном стаў фасад 9-павярхоўкі. Работы вядуцца на 30-метровай вышыні з дапамогай аўтавышкі. Ствараюць партрэт у стылі фотарэал.
За аснову ўзялі адзін з самых вядомых здымкаў Барыкіна, дзе ён з барадой і ў гімнасцёрцы. Менавіта такім яго і запомніў Гомель. А сімвалічным фонам стаў сасновы лес, дзе ў ваенныя гады часта ішлі партызанскія аперацыі.
Стварэннем мурала займаецца каманда вопытных мастакоў. Яны аўтары ўсіх маштабных роспісаў у Гомелі, а таксама ў Мінску, Маскве і ў іншых гарадах Беларусі і Расіі. А ідэю для іх творчага праекта некалькі месяцаў таму прапанавалі менавіта гамяльчане.
Палатно мурала ўжо набыло распазнавальныя рысы. Партрэт гатовы на 70 працэнтаў. Тэмпы стрымлівае дажджлівае і ветранае надвор'е. Аднак, паводле слоў майстроў, да дня Вялікай Перамогі ўсе работы будуць завершаныя.
У Гомелі мастакі-дызайнеры малююць партрэт Героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкіна
18 апреля 2020













