У Гомелі інваліды-калясачнікі правялі майстар-клас вадзіцелям тралейбусаў

13 июля 2018

А менавіта паказалі на практыцы, што рабіць, калі на прыпынку - чалавек у інваліднай калясцы, як правільна дапамагчы і пасадзіць такога пасажыра ў транспарт; нагадалі правілы карыстання адкідной апарэллю. Сёння толькі ў Гомельскай вобласці пражывае тры з паловай тысячы інвалідаў-калясачнікаў. Многія з іх вядуць актыўны лад жыцця: працаўладкаваныя і карыстаюцца грамадскім транспартам.

У Гомелі патрабаванням безбар'ернага асяроддзя сёння адпавядаюць больш за 75 працэнтаў грамадскага транспарту. І абнаўленне аўтапарка працягваецца.