У Гомелі і Мазыры за суткі выпала дэкадная норма ападкаў

5 февраля 2018

У Беларусь ідуць моцныя маразы - да мінус 18 будзе найбліжэйшай ноччу. Гэта прагноз Белгідрамета. Днём чакаем каля 4-10 градусаў з мінусам. Моцныя ападкі не прагназуюцца. Халодная паветраная маса рухаецца са Скандынавіі.

А ў выхадныя паўднёвы ўсход Беларусі быў пад уладай снегападаў. У Гомелі і Мазыры за суткі выпала дэкадная норма ападкаў. Парывісты вецер і снег пакінулі без святла 332 населеныя пункты. Зараз аднаўляецца энергазабеспячэнне ў дзвюх вёсках. Ноччу ратавальнікам у Светлагорскім і Веткаўскім раёнах давялося даставаць са снежных заносаў два пасажырскія аўтобусы. У іх знаходзілася 40 чалавек, ніхто не пацярпеў. У Буда-Кашалёўскім раёне аказалася заблакіравана машына хуткай дапамогі, якая ехала на выклік. У Гомелі з-за моцнага ветру дрэвы падалі на прыпаркаваныя аўтамабілі. Пашкоджана 13 машын.