У Глыбокім Віцебскай вобласці сёння стартуе Вішнёвы фестываль

17 июля 2018

Святочныя мерапрыемствы прадоўжацца ўвесь тыдзень. У праграме: бізнес-форум, навукова-практычныя канферэнцыі, канцэрты, кулінарныя конкурсы, работа кірмашоў, этнавечарынкі. Адкрыецца і рэзідэнцыя Вішнёвай каралевы. Самым насычаным днём фестывалю стане субота. Запланавана тэатралізаванае шэсце і канцэрты. Госці форуму стануць сведкамі і ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу ў Скверы маладых.