У Глыбокім праходзіць "Вішнёвы фестываль"

25 июля 2020
Свята ўраджаю смачнай ягады і народнай творчасці. У Глыбокім  восьмы раз  праходзіць "Вішнёвы фестываль". Ён пачнецца тэатралізаваным шэсцем у 10:00. Святочны канцэрт  пройдзе на цэнтральнай плошчы ў абед. Таксама  госці змогуць наведаць рэзідэнцыю Вішнёвай каралевы на беразе гарадскога возера. А ў скверы маладажонаў  адбудзецца традыцыйная рэгістрацыя Вішнёвага вяселля. Не будуць пуставаць і спартыўныя пляцоўкі - у праграме свята спаборніцтвы па сілавым экстрыме і валейболе.