У галоўнай кветкавай галерэі Мінска – кульмінацыя цвіцення лілеі

21 июля 2017

Лілеі ў Батанічным садзе. У галоўнай кветкавай галерэі Мінска – кульмінацыя цвіцення. Кветнік расцягнуўся на 9 сотак і налічвае 8 груп і больш за 3 сотні разнастайных відаў. У асноўным гэта азіяцкія карлікі і прадстаўнікі ЛА-гібрыдаў. Першыя можна адрозніць па невялікім памеры, а характэрная рыса другіх - рознакаляровыя бутоны вялікіх памераў, скіраваныя ўверх. Атрымаць асалоду ад водару пяшчотных лілей можна аж да кастрычніка. Безумоўна, на працягласць цвіцення ўплывае надвор'е – далікатная кветка не пераносіць пякучага сонца і працяглых ліўняў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя