У "Галоўным эфіры" каштавалі на смак кулінарныя брэнды з розных рэгіёнаў Беларусі

22 декабря 2019
Горад Кіраўск  у Магілёўскай вобласці. Так, у Кіраўску  ёсць свае знакамітасці - тыя самыя кіраўскія смажанкі.  Гэта добры прыклад таго, як ежа са сваёй гісторыяй і сакрэтамі гатавання  можа стаць не проста абедам, але і візітнай карткай горада. Адпаведна,  прыцягнуць і замежных турыстаў, і гасцей  з іншых рэгіёнаў Беларусі. 

Згадзіся, цікавы паварот - такая ежа, як кіраўская смажанка, баранавіцкія лодачкі, маладзечанскі бургер дапамагае стварэнню і развіццю інфраструктуры.

Гэта значыць булка з мясам і гароднінай  можа стаць рухавіком прагрэсу? 

Ну як мінімум, для пачатку - месцам паломніцтва падарожнікаў. Наша здымачная група таксама пастаяла ў мясцовых чэргах і ацаніла на смак рэгіянальныя прысмакі. Што з гэтага выйшла,  распавядзе Ксенія Лебедзева.