У галерэі класічнага і сучаснага мастацтва ПК прайшоў святочны аўкцыён

24 декабря 2017

Беларускія мастакі - дзіцячаму хоспісу. У галерэі класічнага і сучаснага мастацтва ПК прайшоў святочны аўкцыён на карысць тых, каму патрэбна асаблівая падтрымка. На таргі выставілі работы 6 сучасных аўтараў. Замест палатна выкарысталі гіпсавую аснову - талерку дыяметрам 50 сантыметраў. Мастакі і адзін скульптар выбралі розныя тэхнікі: роспіс тушшу, акрылам, акварэллю. Тэма лотаў вольная.

Пайшла з малатка і талерка з аўтографам лідара групоўкі "Ленінград" Сяргея Шнурава. Усе выручаныя сродкі будуць пераведзены на рахунак Беларускага дзіцячага хоспіса.

У прыватнасці, на пілотны праект "Дапамога маладым дарослым", якія аказаліся сам-насам з сур'ёзным дыягназам.