У ДАІ агучылі звесткі аб ДТЗ з удзелам пешаходаў

5 января 2020
ДАІ высвятляе акалічнасці ДТЗ з удзелам пешахода ў Мінску. Паводле папярэдняй інфармацыі, 59-гадовая вадзіцель "шкоды" ўчыніла наезд на жанчыну, якая перасякала пешаходны пераход у раёне вуліц Акадэмічнай і Батанічнай. Пацярпелая была шпіталізавана. 

Адзначым, за мінулы год у Мінску зарэгістравана 235 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 20 чалавек загінулі. Таксама ў сталічнай ДАІ адзначаюць: у 70  працэнтах выпадкаў наезды адбываюцца па віне вадзіцеляў на абазначаных пешаходных пераходах. 

Пільную ўвагу ДАІ надае і праблемам дзіцячага траўматызму. За мінулы год  з 55 ДТЗ у сталіцы ў 40  выпадках пацярпелі дзеці-пешаходы.