Сёння ў ДАІ Маскоўскага раёна ўзнагародзілі мінчаніна, які не праехаў міма і дапамог затрымаць нецвярозага за рулём. Неабыякавы вадзіцель паведаміў на гарачую лінію Міністэрства ўнутраных спраў аб небяспечных дзеяннях таксіста, а пасля праследаваў парушальніка, не даючы яму схавацца да прыбыцця на месца супрацоўнікаў аўтаінспекцыі.
За паўгода ў сталіцы затрымалі больш за тысячу нецвярозых за рулём. Па даных ДАІ, значную частку парушэнняў інспектарам дапамагаюць выявіць неабыякавыя жыхары горада.
У ДАІ Маскоўскага раёна ўзнагародзілі мінчаніна, які дапамог затрымаць нецвярозага за рулём
29 июля 2020













