У футбольным манежы праходзяць рэпетыцыі маладзёжна-спартыўнага шэсця

20 июня 2014
Сёлета рэкордны лік удзельнікаў. Асноўную частку шэсця робяць з удзелам студэнтаў мінскіх ВНУ. Рэжысёрскі і музычны бок гэтай відовішчнай часткі парада пакуль трымаецца ў таямніцы.

Да канца наступнага тыдня запланаваныя некалькі рэпетыцый пад адкрытым небам. Ужо тады на рэальных плошчах рэжысёрска-пастановачная група будзе зводзіць удзельнікаў масавага шэсця з харэаграфічнымі калектывамі і спартсменамі.