У фармаце жывога гука .Музычны марафон у падтрымку медыкаў анлайн!

8 мая 2020
За рэкордныя чатыры гадзіны  для медработнікаў 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска  сабрана больш за 47 000 беларускіх рублёў. Дабрачынны рахунак адкрылі ў рамках анлайн-марафону "БеларусьБЕЗCOVID". Трэці віртуальны канцэрт артыстаў  ідзе ў прамым эфіры на ютуб-платформе. Зараз вы можаце падлучыцца да яго  праз канал прадзюсарскага цэнтра "Спамаш". Канцэрт ужо праслухалі больш за 400 чалавек. Арганізатары аб’явілі і пра збор звестак донараў плазмы  для лячэння заражаных. Старт эстафеце даў лідар групы "Лепрыконсы" Ілья Міцько. Ужо адбыліся міні-канцэрты  заслужанай артысткі Беларусі  Вікторыі Алешкі і Дзядзькі Вані. 

Частку марафону правядуць знакамітыя тэнісісты Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў, а дацкі спявак Томас Невергрын дасць міні-канцэрт па відэасувязі. Прамыя ўключэнні будуць весціся  і з 10-й гарадской бальніцы. Трансляцыя пройдзе без перыпынкаў да 8 вечара. Нагадаем, папярэднія анлайн-марафоны праслухала больш як 260 000 гледачоў, а для закупкі ахоўных сродкаў медработнікам было сабрана  каля 70 000 беларускіх рублёў.