У лютым працягнуцца выязныя прыёмы грамадзян

8 февраля 2018

Іх правядуць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў. Сёння сустрэчы запланаваныя ў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. Заўтра выязныя прыёмы пройдуць у міністра адукацыі Ігара Карпенкі. У гэты ж дзень з грамадзянамі сустрэнецца міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, а таксама старшыня канцэрна "Беннафтахім" Ігар Ляшэнка.