У лютым Мінск прыме Міжнародную кніжную выставу-кірмаш
24 января 2020
Мінск прыме XXVII Міжнародную кніжную выставу-кірмаш. Форум стартуе ў комплексе на праспекце Пераможцаў, 14 у пачатку лютага. Сярод ганаровых краін-гасцей Расія і ЗША. Усяго збяруцца тры сотні экспанентаў з 30 краін. У праграме таксама сустрэчы з выдаўцамі і ўпадабанымі аўтарамі.













