У фестывальным Віцебску прадстаўнікі 15 краін праспяваюць славянскія хіты пад жывое суправаджэнне Прэзідэнцкага аркестра

18 июля 2021



У Летнім амфітэатры гэтымі хвілінамі - рэпетыцыя маладых выканаўцаў з Прэзідэнцкім аркестрам. Другі этап міжнароднага конкурсу "Віцебск-2021" пройдзе сёння падчас урачыстага закрыцця "Славянскага базару". Прадстаўнікі 15 краін праспяваюць славянскія хіты пад жывое суправаджэнне вядучага аркестра. Па выніках учарашняга конкурсу, у лідарах Казахстан і Сербія. Беларус Данііл Мышкавец - трэці ў папярэднім рэйтынгу. Але табліца можа змяніцца. Нагадаем, у складзе міжнароднага журы, балы якога і паўплываюць на выбар пераможца,  Анатоль Ярмоленка, Таісія Павалій, Сяргей Пенкін, Дымаш. 

Акрамя ўрачыстага закрыцця, дзе хэдлайнеры - Мікалай Наскоў, Сяргей Пенкін і Аляксандр Панаётаў, у афішы - гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі і другі этап дзіцячага міжнароднага конкурсу "Віцебск-2021". Гасцей фестывальнай сталіцы чакаюць тры дзясяткі мерапрыемстваў.