У Федэрацыі хакея падвялі вынікі сезона

7 июня 2021

Вялікі кадравы дзень сёння ў хакеі. У федэрацыі падвялі вынікі сезона. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава на чэмпіянаце свету ў Рызе зборная Беларусі атрымала адну перамогу ў сямі матчах, упершыню абгуляўшы Швецыю на першынствах планеты. Акрамя таго, каманда здолела адабраць адно ачко ў Чэхіі, уступіўшы ў авертайме. Але для выхаду ў накаўт-раўнд гэтага не хапіла. У сувязі з гэтым выступленне нашай дружыны было прызнана Выканкамам нездавальняючым. На трэнерскім мастку адбыліся перамены. Дэталі ў Крысціны Камыш (відэа).