У Фаніпалі завяршаецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу

30 мая 2023

Новыя сацыяльна значныя аб'екты Мінскай вобласці. У Фаніпалі завяршаецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Адкрыццё запланавана на восень. Акрамя спартыўных залаў тут будзе і басейн з саўнамі. Узводзяць у Фаніпалі і новую школу на 1050 месцаў. Яна стане трэцяй у горадзе.

Гэты населены пункт усё часцей выбіраюць навасёлы, у тым ліку і са сталіцы. Сёлета ў планах увесці амаль 20 тысяч квадратных метраў жылля. Адначасова ў квартале новабудоўляў праектуецца і стварэнне зялёных зон для адпачынку.

У найбліжэйшы час значна ўзмоцніцца і прамысловы патэнцыял Фаніпаля. Тут знаходзіцца адна з самых запатрабаваных пляцовак свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". У планах будаўніцтва новай сістэмы энергетыкі і іншых камунікацый, неабходных для работы інвестараў.