У гэтую суботу ў Мінску пройдуць урачыстыя лінейкі

27 августа 2014
У сувязі з гэтым усе ўстановы адукацыі напярэдадні праверылі на гатоўнасць да пачатку навучальнага года. Вынікі парадавалі. Практычна ўсе ўстановы апынуліся гатовыя да пачатку новага навучальнага года. Але некаторыя парушэнні ўсё ж выявілі.
У асноўным да іх адносяцца загрувашчванні шляхоў эвакуацыі. Аднак да Дня ведаў, як тлумачаць у МНС, гэтыя парушэнні будуць ліквідаваныя. Тым не менш, за некаторыя парушэнні ўсё ж прыйдзецца заплаціць штраф 4,5 мільёна рублёў.