У гэтую суботу пройдуць чарговыя прамыя тэлефонныя лініі

16 июня 2015

У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў гэтую суботу  пройдуць чарговыя прамыя тэлефонныя лініі.  У Мінгарвыканкаме з 9 да 12 гадзін  на сувязь з грамадзянамі выйдзе намеснік мэра сталіцы Уладзімір Кухараў. У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў Мінскай вобласці выслухае намеснік старшыні Аляксандр Турчын. Нагадаем, прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.