У гэтую суботу зноў правядуць прамыя тэлефонныя лініі

19 сентября 2017

Вырашыць праблемы напрамую і ў рэжыме рэальнага часу. Прадстаўнікі ўлады горада і вобласці ў гэтую суботу зноў правядуць прамыя тэлефонныя лініі.

У сталіцы на сувязь выйдзе кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская. Задаць пытанні можна з 9 да 12 гадзін. Нумар тэлефона, па якім можна выйсці на сувязь з мэрыяй, зараз на экране. У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сірэнка. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.